?

Log in

No account? Create an account

Листать назад | Листать вперед

Сёння ў Мінску адкрываецца арт-праект, якога чакалі тысячу гадоў!
1_afisha_10_vekov_resize


“Падзеі падобнага маштабу адбываюцца ў нашай краіне прыкладна раз у тысячу гадоў”, – і жартам і ўсур’ёз адзначыў генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў, анансуючы выставу “Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі”.
Больш за пяцьсот экспанатаў, размешчаных на двух паверхах Нацыянальнага мастацкага музея, па-новаму раскрыюць для наведвальнікаў сам характар беларускага мастацтва і культуры – арганізатары выставы пастараліся прадставіць яго як жывы і бесперапынны працэс, шчыльна інтэграваны ў сусветную мастацкую прастору.

Крыж Еўфрасінні Полацкай (экспануецца толькі 27 сакавіка). Аўтар арыгінала – Лазар Богша (XI ст.), рэканструкцыя – Мікалай Кузьміч (1997)










Статут ВКЛ 1588 г. Складальнікі – Леў Сапега, Астафій Валовіч. Музей гісторыі Магілёва







Ідэя выставы “Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі” належыць Белгазпрамбанку, які на працягу некалькіх гадоў ажыццяўляе глабальны культуралагічны праект – вяртае на Радзіму творы мастакоў, якія нарадзіліся ў Беларусі і здабылі сусветную славу. Фарміраванне карпаратыўнай калекцыі карцін мастакоў Парыжскай школы - выхадцаў з Беларусі стала першым істотным крокам у гэтым накірунку. Мастацтвазнаўцы і культуролагі адзначаюць: карпаратыўная калекцыя Белгазпрамбанка сёння дае магчымасць суайчыннікам усвядоміць маштаб культуры сваёй краіны, яе значэнне ў сусветным кантэксце, адкрыць невядомую старонку ў гісторыі нацыянальнай культуры.




Карона для Торы. XVIII–XIX стст. Музей Беларускага Палесся, Пінск








Не здарма апошнія набыткi банка – карціна Валенція Ваньковіча “Партрэт паэта Тамаша Зана”, унікальныя работы Марка Шагала “Зялёны пейзаж” і “Гадзіннік на палымнеючым небе”, шэдэўральная “Ева” Хаіма Суціна (усё гэта жывапісныя палотны нашых знакамітых суайчыннікаў, характарызуючы якія, куратары калекцыі эмацыянальна, але справядліва выкарыстоўваюць слова “перліны”) – будуць упершыню прадстаўлены шырокай публіцы менавіта на выставе “Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі”.



Валенцій Ваньковіч “Партрэт паэта Тамаша Зана”. 1837–1839. Палатно, алей. Карпаратыўная калекцыя ААТ “Белгазпрамбанк”
















Марк Шагал “Зялёны пейзаж”. 1948–1950. Палатно, алей. Карпаратыўная калекцыя ААТ “Белгазпрамбанк”

Але не толькі “перліны” карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка стануць стрыжнем выставы. Уся экспазіцыя тут пабудавана такім чынам, каб кожная зала прыцягвала гледача сваімі шэдэўрамі. Напрыклад, саламяныя царскія вароты XVIII стагоддзя – рэдкасны ўзор народнага сакральнага мастацтва – можна ўбачыць у залі “Візантыйскія традыцыі”. Тут жа – Вішчынскі скарб XII-XIII стагоддзяў, адзін з самых знакамітых беларускіх скарбаў, знойдзены ў 1979 годзе пад Рагачовам. У ім срэбраныя зліткі-грыўны, жаночыя ўпрыгожванні. У залі “Ад рэнесансу да барока” упершыню будзе выстаўлены Карона для Торы, якая захоўваецца ў сховішчах пінскага Музея беларускага Палесся. У раздзеле “Дваццатае стагоддзе. Матамарфозы” наведвальнікаў чакаюць шэдэўральныя работы найшырэйшага дыяпазону – ад “Партызанскай мадоны” (Мінскай) Міхаіла Савіцкага да “Праекта стагоддзя. Дванаццаць з дваццатага” Уладзіміра Цэслера і Сяргея Войчанкі.

Нарэшце, толькі на адзін дзень – 27 сакавіка 2014 года – прывязуць у Мінск з Полацка копію Крыжа Прападобнай Еўфрасінні. І тут таксама не абысціся без рэмаркі “ўпершыню”. Упершыню святыня будзе прадстаўлена ў абноўленым выглядзе. Майстар Мікалай Кузьміч, які ўзнавіў Крыж, максімальна наблізіў дэталі рэліквіі да арыгінала, што знік у 1941 годзе, зрабіўшы іх яшчэ больш дакладнымі.
Слоган выставы “Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі” гучыць так: “Мы робім гісторыю разам!” Разам з арганізатарамі і партнёрамі над афармленнем арт-праекта “Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі” працаваў вялікі інтэрнацыянальны калектыў: дызайнеры з Беларусі, Літвы і Расіі. Па словах санкт-пецярбургскага афарміцеля Любові Лявонцьевай ўжо пры ўваходзе ў музей глядач павінен “не пазнаць” яго стары інтэр’ер, адчуць, як дадзеная знакавая падзея – выстава – трансфармавала прастору. Але пры гэтым дапаможныя элементы экспазіцыі не прыглушваюць, а наадварот, акцэнтуюць увагу на прадметах мастацтва, падкрэсліваюць асаблівасці кожнага з іх, застаючыся пры гэтым нейтральнымі. Мультымедыйнае абсталяванне выконвае істотную дапаможную функцыю – ілюструе дадатковыя матэрыялы. Выстава неверагодна каштоўная тым, што глядач можа сапраўды ўбачыць на плошчы 800 квадратных метраў зрэз некалькіх эпох і прасачыць узаемасувязь традыцый…

…Анансуючы выставу “Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі” генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў адзначыў, што культуралагічай падзеі такога ўзроўню ў Беларусі не было дзесяць стагоддзяў. І дадаў: “Абавязкова прыходзьце – бо ў наступны раз новая выстава вернецца да нас яшчэ праз тысячу гадоў”. Давайце рабіць гісторыю разам!

Личное дело

сова синяя
anna_rina
Ведьминская Изба
ПродаМан

Календарь

August 2017
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Тэги

Powered by LiveJournal.com
Designed by yoksel