Ведьминская Изба (anna_rina) wrote,
Ведьминская Изба
anna_rina

Любимый сборник сказок моего детства

Самы мудры
belnaviny.by-samy-mudry-2
У аднаго палкоўніка здох любімы конь. Пабедаваў палкоўнік ды паслаў дзяншчыка шукаць шкурадзёра.

Прыйшоў дзяншчык у вёску. Каго ні пакліча, усе адмаўляюцца.

«Не навучаны, — кажуць, — мы гэтым займацца. Схадзі ты, чалавеча, да панскага цівуна, ён на такія штукі майстар: здзярэ так, што лепш і не трэба».

«Жартуюць, — думае дзяншчык, — які ж гэта цівун згодзіцца з дохлага каня шкуру здзіраць?»

А трэба палкоўніцкі загад выконваць.

Пайшоў дзяншчык да цівуна.

— Хто тут у вас самы мудры? — пытаецца. — Палкоўнік хоча яго ўзнагародзіць.

Пачуў цівун пра ўзнагароду і кажа:

— Ды, здаецца, апрача мяне, нікога няма. Я за ўсіх мудрэйшы.

— Ну, дык хадзем хутчэй, — сказаў дзяншчык і пацягнуў цівуна ў полк.

Прыйшлі да палкоўніка.

— Вось, пан палкоўнік, — кажа дзяншчык, — самага мудрага шкурадзёра знайшоў.

Вылупіў цівун вочы, хацеў нешта сказаць, а палкоўнік нож яму ў рукі:

— Ідзі злупі шкуру з каня! Кругом! Шагам марш! Сагнуўся цівун, прыкусіў язык і пайшоў шкуру здзіраць.

З таго часу ўжо болей не лічыў ён сябе самым мудрым.

источник
Tags: беларусь, книШки, мова, сказка
Subscribe
promo anna_rina october 6, 2016 22:34 2
Buy for 100 tokens
Ниже приведены ссылки на все мои отзывы по дорамам и азиатским фильмам (с минипостерами, т.к. у дорамы порой несколько названий) в период с 2014 по 2016гг. (здесь еще должен быть отзыв на "Веру", но я его где-то посеяла=))) ) СОВРЕМЕННОЕ, мелодрама Да, господин модельер! Будь…
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments