Ведьминская Изба (anna_rina) wrote,
Ведьминская Изба
anna_rina

Любимый сборник сказок моего детства №4

belnaviny.by-nadakuchlivyya-gostsi


Жылі два браты. Гаспадарку мелі невялікую, ды сяк-так кідаліся.

Прыехалі да іх аднойчы госці: два гультаі-гулякі, аднаго поля ягады.

Прынялі браты гасцей як трэба: пачаставалі, чым мелі, павесяліліся, як умелі.

Тым часам мінае дзень, мінае другі, тыдзень мінае, а госці і не думаюць дамоў выбірацца: пʼюць, гуляюць ды яшчэ і гаспадароў ад работы адрываюць.

Надакучылі госці братам. Пачалі яны думаць, як ад іх збавіцца.

Думалі, думалі, нарэшце дадумаліся. Пайшлі малаціць, а там слова за слова давай сварыцца, каб госці чулі.

Меншы брат крычыць на большага:

— Хоць ты і старэйшы, а ў крыўду я табе не дамся! Будзем дзяліцца!

— Давай! — крычыць і большы брат. — Дзяліцца дык дзяліцца!

Вярнуліся ў хату і пачалі дзяліцца.

Падзялілі ўсю гаспадарку. Дайшло да гасцей

— Давай і гасцей дзяліць! — кажа меншы брат. — Я вазьму аднаго госця на сваю палавіну хаты, а ты другога — на сваю.

— Добра, — згадзіўся большы брат. — Дзяліцца дык дзяліцца!

Падзялілі і гасцей.

Прыйшла пара абедаць. Большы брат згатаваў добры абед, нават два скруткі кілбасы на стол палажыў. А меншы наварыў капусты, ды і то нішчымнай.

Селі есці. Меншы брат кажа свайму госцю:

— Няма ў мяне, дарагі госць, чым цябе частаваць: бачыш, брат усю скаромніну пры дзяльбе забраў. Вазьмі ў яго хоць скрутак кілбасы.

Госць быў ласы на чужыя кілбасы. Але толькі працягнуў ён руку па кілбасу, як большы брат — трах! — яго лыжкаю па лбе.

Тут меншы брат схапіў апалонік.

— Як! — закрычаў ён на большага брата. — Дык ты майго дарагога госця будзеш біць лыжкай?! Калі ж так, то я твайго апалонікам трэсну!

Ды так трэснуў госця па галаве, што таму аж неба з аўчынку здалося.

Тады большы брат схапіў качаргу.

— А калі ты майго, — кажа, — яшчэ даражэйшага госця, чым твой, будзеш біць апалонікам, дык я твайго качаргою перацягну!

— А калі ты майго качаргою, — бушуе меншы брат, — дык я твайго зусім вон выкіну!

І ён схапіў госця большага брата за каўнер ды павалок за парог.

— Ах! — закрычаў большы брат. — Калі так, дык няхай жа і твой ідзе за маім!

Пры гэтых словах ён схапіў госця меншага брата і вытурыў за дзверы.

Ачухаліся госці ад такога пачастунку, пабралі лахі пад пахі ды і ходу дадому.

Так браты і збавіліся ад надакучлівых гасцей.
Tags: беларусь, мова, сказка
Subscribe

  • Тест

    Тест: кто вы из героев «Мастера и Маргариты» ссылка

  • ***

    #2018

  • ***

    Гадание по книге

promo anna_rina october 6, 2016 22:34 2
Buy for 100 tokens
Ниже приведены ссылки на все мои отзывы по дорамам и азиатским фильмам (с минипостерами, т.к. у дорамы порой несколько названий) в период с 2014 по 2016гг. (здесь еще должен быть отзыв на "Веру", но я его где-то посеяла=))) ) СОВРЕМЕННОЕ, мелодрама Да, господин модельер! Будь…
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments