Ведьминская Изба (anna_rina) wrote,
Ведьминская Изба
anna_rina

Любимый сборник сказок моего детства №5

Добры знаёмы
belnaviny.by-dobry-znayomy

Выбралі ў адной воласці новага старшыню. Ну, валасны старшыня — чын не такі ўжо вялікі. Але як для каго: разумны на любой пасадзе розуму не траціць, а дурня хоць царом пастаў — дурнем і застанецца.

Адным словам, новы старшыня пан Цырубалка — так яго звалі — гэтак заганарыўся, што да яго і не падступіцца. Як кажуць, крукам носа не дастанеш.

На мужыкоў крычыць, як той асэсар, у астрог садзіць. Без яго начальніцкага дазволу ніхто ні дыхнуць, ні пікнуць не меў права.

От сядзіць так аднаго разу новы старшыня ў сваім начальніцкім пакоі і думае, чым бы яшчэ праславіцца.

Аж бачыць: ідзе вуліцаю нейкі незнаёмы чалавек. Не стары, не малады. Не сказаць, каб мужык, але, відаць, і не пан. Ідзе сабе, цыгарку курыць, на дарогу паплёўвае.

«Гм,— падумаў старшыня,— трэба праверыць, хто ён і што».

Паклікаў свайго сакратара.

— Бачыш вунь таго чалавека? — пытаецца.

— Бачу, пан старшыня.

— То выскачы і даведайся, што ён за птушка. Можа, злодзей які?

— Добра, пан старшыня,— адказаў сакратар і кулём кінуўся на вуліцу.

Дагнаў таго чалавека і кажа:

— Наш новы старшыня пан Цырубалка пытаецца, што ты за птушка такая? Можа, злодзей які?

Паглядзеў прахожы на старшынёвага пасланца і адказвае:

— Скажы твайму новаму старшыні пану Цырубалку, што ён дурань з дурняў.

Плюнуў і пайшоў сваёю дарогаю.

Вярнуўся сакратар да старшыні.

— Ну, хто гэта?

— Ды нейкі, відаць, ваш добры знаёмы…

— Мой знаёмы?! — здзівіўся старшыня.

— Але.

— Адкуль жа ён ведае мяне?

— Гэтага ён не сказаў. Але ясна сказаў, што вы, пан старшыня, дурань з дурняў. Дык, я думаю, той, хто вас не ведае, так не сказаў бы. Новы старшыня толькі скрывіўся як мыла з’еўшы.
Tags: беларусь, мова, сказка
Subscribe
promo anna_rina october 6, 2016 22:34 2
Buy for 100 tokens
Ниже приведены ссылки на все мои отзывы по дорамам и азиатским фильмам (с минипостерами, т.к. у дорамы порой несколько названий) в период с 2014 по 2016гг. (здесь еще должен быть отзыв на "Веру", но я его где-то посеяла=))) ) СОВРЕМЕННОЕ, мелодрама Да, господин модельер! Будь…
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 1 comment